LOREM IPSUM

When, what, where...


Previous Entry Share Next Entry
"Вікінгі і балты: паўночная сага" - Мінск, 2015
стерео
maystra
Фотарэпартаж з выставы "Вікінгі і балты: паўночная сага", якая адкрылася 10.02.2015 ў Мінску ў Доме-музее першага з'езду РСДРП. Выстава арганізавана мінскім клубам эксперыментальнай археалогіі True Varing і віцебскім клубам ваенна-гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання Naglfar.
На выставе прадстаўлены шэраг прадметаў, якія характарызуюць побыт насельніцтва скандынавіі і балцкіх плямёнаў - суседзяў старажытнабеларускіх зямель - у т.зв. Эпоху вікінгаў - эпоху ранняга Сярэднявечча (VIII-XII стст.). Акрамя рэканструкцый адзення і яго аздаблення, а таксама зброі і побытавых рэчаў на выставе паказаны арыгінальныя рэчы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея - матэрыялы з раскопак у Прудніках (фібулы, ўпрыгажэнні, наканечнікі стрэл), а таксама косткі з рунічнымі надпісамі з Маскавіч.
Выстава працуе да канца сакавіка.

DSC_0967_1

DSC_0961_1

Для большай яснасці прапаную карту, на якой паказана лакалізацыя балцкіх плямён, асноўных гандлёвых пунктаў ранняга Сярэднявечча і археалагічных помніках Беларусі, аб якіх распавядае выстава,  а таксама нанесена схема водных гандлёвых шляхоў VIII - XI стст. (аб Водных шляхах - на Спадчыне),  якія звязвалі балцкія і скандынаўскія плямёны, з землямі старажытнай Беларусі.

130921_original

ЛАТГАЛЫ
Латгалы (ст.-рус.: летьгола, лотыгола; лат.: latgali) — усходнебалцкае племя, якое па некаторых меркаваннях дало назву сучасным латышам.
Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай Латвіі і паўночную частку Беларусі па правым беразе Заходняй Дзвіны, на захадзе межавалі з лівамі, на поўдні — з селамі і земгаламі, на ўсходзе — з крывічамі, на поўначы — з плямёнамі эстаў. У 10—12 ст. у латгальскім грамадстве вылучылася раннефеадальная вярхушка. З раннефеадальнага перыяду латгалы рассяляліся на тэрыторыю ліваў (матэрыял з Вікіпедыі).

DSC_1005_2

DSC_1057


DSC_1053_1

DSC_1051_1

DSC_1022_1

DSC_1065_1

DSC_1048_1

DSC_0978_2


КУРШЫ
Куршы (рус.: корсь) — усходнебалцкае племя што жыла на паўднёва-заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, пераважна захадзе сучаснай Латвіі і Літвы ў колішняй Куроніі.
У крыніцах упершыню згадваюцца ў кан. 9 ст. У 8—10 ст. у куршаў адбываўся працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феадальных адносін. Апроч земляробства і жывёлагадоўлі, куршы займаліся таксама рыбалоўствам, паляваннем, рамёствамі і гандлем. У 7—8 ст. вялі барацьбу з экспасіяй скандынаваў, якія захапілі частку ўзбярэжнай паласы тэрыторыі куршаў. Вызваліўшся, куршы ў сваю чаргу сталі здзяйсняць напады на Швецыю і Данію. Нягледзячы на працяглую барацьбу (1210—1267), куршы трапілі пад уладу Лівонскага ордэна.
Да пач. 17 ст. куршы цалкам зліліся з латгаламі і земгаламі, а таксама з літоўцамі (матэрыял з Вікіпедыі).

DSC_0984_1

DSC_1054_1

DSC_1064_1


ЛІВЫ
Лівы (саманазва: livlizt, латв. libiesi, рус.: либь) — малы фіна-ўгорскі народ, карэнныя жыхары Курляндыі.
Пачынаючы з III тыс. да н.э. лівы засялялі тэрыторыю сучаснай Латвіі, прыбыўшы на прыбалтыйскія землі з поўначы ці паўночнага ўсходу. Пазней лівы былі часткова выцесненыя, часткова асіміляваны балцкімі плямёнамі.
У сярэднявеччы лівы займалі землі ў паўночных і заходніх раёнах сучаснай Латвіі. Да канца І тыс. н.э. тэрыторыя рассялення ліваў, якія асіміляваліся куршамі і латгаламі, зменшылася. У ІХ—ХII ст. лівы займалі землі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва.
Асноўным заняткам ліваў было земляробства, значную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала рыбалоўства і бортніцтва, а таксама гандаль (матэрыял з Вікіпедыі).

DSC_0979_1

DSC_1020_1

DSC_1003


ГОТЛАНД
Готланд (па-шведзку: Gotland ) — востраў у Балтыйскім моры, а таксама адміністрацыйная адзінка і асобная этнаграфічная вобласць у сучаснай Швэцыі.
Згодна ж археалагічным даследванням, людзі пачалі жыць на выспе больш за 7000 гадоў назад. Вялікая колькасць розных знаходак са срэбра дае падставу сцвярджаць, што гандаль Готлянду з кантынэнтальнай Эўропай дасягнуў свайго росквіту ўжо ў часы існаваньня Рымскай імпэрыі.
У часы вікінгаў Готланд разам са сваёй сталіцай здабыў статус гандлёвага цэнтру Балтыйскага мора. Зручнае месцазнаходжанне вострава на скрыжаванні гандлёвых шляхоў сталася крыніцай багацця мясцовага набілітэту на доўгія гады, а далучэнне Вісбю да Ганзэйскага саюзу прынесла ўвогуле нечуваныя прыбыткі (матэрыял з Вікіпедыі).

DSC_0962_1

DSC_0981_1

DSC_0998

DSC_1066_1

DSC_1001_1

БІРКА
Бірка — найбуйнейшы гандлёвы цэнтр шведскіх вікінгаў у 800-975 г.
Найстаражытнейшы горад на тэрыторыі сучаснай Швецыі, Бірка служыла канчатковым пунктам гандлёвага шляху, які злучае Скандынавію з Арабскім халіфатам. Пра гэта сведчаць багатыя знаходкі арабскіх манет і тавараў. У канцы X ст. Бірка саступіла сваё палітычнае і эканамічнае значэнне Сігтуне, магчыма, з прычыны буйнога пажару альбо абмялення рачных шляхоў (матэрыял з Вікіпедыі).

DSC_0982

DSC_0996

DSC_0970

DSC_1058_1

DSC_1024_1

DSC_1063_1

DSC_1000

КОСЦІ З РУНІЧНЫМІ НАДПІСАМІ з гарадзішча МАСКАВІЧЫ
Гарадзішча Маскавічы (Браслаўскі раён) - у XII-XIII ст. з'яўлялася парубежнай крэпасцю (разам з крэпасцямі Дрысвяты і Браслаў) на паўночна-заходняй ускраіне Полацкага княства на мяжы з прыбалтыйскімі плямёнамі, магчыма, было сядзібай-замкам ці гандлёвай факторыяй. Шматлікія знаходкі сведчаць аб высокім узроўні гаспадаркі, вытворчасці і гандлёвых сувязяў. Асаблівую цікавасць выклікаюць унікальныя знаходкі абломкаў касцей (больш за 100 экз.) з выразанымі на іх малюнкамі і рунічнымі (скандынаўскімі) надпісамі (болей аб гарадзішчы Маскавічы - на Спадчыне)
Усяго на 86 касцях нанесена каля 165 рунічных знакаў старашведскага алфавіта. Сярод надпісаў сустракаюцца розныя магічныя замовы, варажскія вырабы і іншыя атрыбуцыі. Выяўлена таксама 27 малюнкаў: абліччы чалавека, абстрагаваныя выявы людзей і кампазіцыйныя малюнкі, а таксама выявы рашотак.

DSC_0965_1

DSC_1036_1

DSC_1047_1

DSC_1016_1

DSC_1028_1

ІНШЫЯ РЭКАНСТРУЦЫІ
Рэканструкцый зброі, дэталяў аздаблення аздаблення, і побытавых рэчаў на аснове археалагічных знаходак

DSC_1060_1

DSC_1059_1

DSC_1032_1

DSC_1029_1


  • 1
шчыра дзякую за файны рэпартаж!
і я нічо так атрымалася :)

Хацеў яшчэ удакладніць якія з рэканструкцый адзення мінскія, а якія віцебскія? Дзяля дакладнасці пытання аўтарства на будучыню :)

Нашая, т.б. віцебская, частка значна меньшая, бо везці ж трэба было ўсё. Таму Нагльфар выставіў вітрыну па Бірцы, а таксама мужчынскі (з саксам ля пояса) і жаночы (у сінім каптане) біркастроі
Усё астатняе ад менскіх Труварынгаў

Edited at 2015-02-15 09:22 pm (UTC)

Мужчынскі - гэта той што ў куце, пра які я пытаў раней, ці ён лагальскі ці не?

Не, вось мы стаім біркакампаніяй - чатыры чалавекі, дык дзядзька, што пасярэдзіне. Вы павесілі дэталізаваны здымак ягонага пояса

Дзякуй! Поспехаў вам! Запрашайце на фестывалі, зраблю вам цудоўныя здымкі, накшталт такіх - http://maystra.livejournal.com/173223.html , паколькі ў якасці ўсяго толькі аматара-гледача такое не здымеш :)

Дзякую!
Ох, файныя здымкі! Шкада толькі, добрых фэстаў у Беларусі амаль няма :(

Дзякуй за расповяд, ды яшчэ такі падрабязны. Не ведалі куды падацца ў выходныя, спадзяюся, што паспеем да закрыцця яшчэ схадзіць.

Зачыняцца мяркуем у красавіку, таму прыходзьце :)

Дзякуй, за выставу тады вам, калі гэта вашымі намаганнямі было зроблена. Проста ў пасце напісана, што выстава да канца лютага.

Да канца месяца, пэўне, працуе паралельная фотавыстава - у той жа залі. Мы дамаўляліся з музеем на мінімум канец сакавіка

Дзякуй за ўдакладненне.

Выправіў: ... да канца сакавіка )

Мне казалі, што да канца месяца выстава будзе дзейнічаць

Дзякуй, пра выставу ня ведала. Трэба будзе схадзіць.
А хто рабіў карту? Калі вы самі і яна яшчэ дзесьці спатрэбіцца, дык папраўце там памылкі: Днепр - замяніце на Дняпро, а Двзіна - на Дзвіна.

Карту выправіў ) Наогул, раю скарыстацца спасылкамі ў тэксце на адпаведныя старонкі на мой сайт Спадчына - там, мяркую, знойдзеце шмат цікавага )

  • 1
?

Log in

No account? Create an account